Куток гаспадынькі: гатуем курыцу ў вяршковым кляры

© Photo : Анастасія КупрыянаваКурача ў вяршковым кляры
Курача ў вяршковым кляры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыетычны рэцэпт, які можна разнастаіць у залежнасці ад вашых смакавых пераваг, не пакіне абыякавай ніводную гаспадыню, якая марыць гатаваць смачна, выдаткоўваючы пры гэтым мінімум высілкаў. Курачка проста растае!

Анастасія Купрыянава, Sputnik

На 8 порцый нам спатрэбіцца:

  • курыная грудка (дзве паляндвіцы)
  • 1/2 шклянкі слівак
  • 1 яйка
  • 3 ст л мукі
  • 1 невялікая цыбулінка
  • вяршковае масла для засмажкі
  • соль, спецыі па гусце 

 

© Photo : Анастасія КупрыянаваІнгрыдыенты для стравы
Інгрыдыенты для стравы - Sputnik Беларусь
Інгрыдыенты для стравы

Курку рэжам маленькімі кубікамі, перасыпаем спецыямі і соллю і заліваем вяршкамі. Пакідаем марынавацца на паўгадзіны.

Мармуровы дэсерт - Sputnik Беларусь
Куток гаспадынькi: гатуем мармуровы дэсерт

Парада гаспадынькі: такі марынад можа прастаяць у лядоўні некалькі гадзін, таму, згатаваўшы курачку на вячэру, можна смела пакідаць яе нанач — і раніцай у вас будзе свежая страва.

© Photo : Анастасія КупрыянаваПрацэс прыгатавання
Працэс прыгатавання - Sputnik Беларусь
Працэс прыгатавання

Цыбулю рэжам як мага драбней і смажым да залацістага колеру (для смажання я бяру вяршковае масла — так атрымваецца значна смачней, чым на сланечнікавым).

Парада гаспадынькі: калі вы хочаце абыйсціся без смажання, цыбулю можна проста абварыць кіпенем і даць яму добра сцячы.

Смажым цыбулю
Смажым цыбулю - Sputnik Беларусь
Смажым цыбулю

Дадаём у наш марынад яйка і лук, усыпаем муку — паступова, каб не ўтварылася камякоў, старанна размешваем.

© Photo : Анастасія КупрыянаваЗмешваем інгрыдыенты
Змешваем інгрыдыенты - Sputnik Беларусь
Змешваем інгрыдыенты

Парада гаспадынькі: такі кляр — вяршкі, мука, яйка і соль — можна скарыстаць і для абсмажвання рыбы ці адбіўных.

Далейшы ход гатавання залежыць ад вашых гастранамічных густаў. Можна выкладваць мяса на патэльню і абсмажваць з абодвух бакоў да гатовасці — прыкладна па дзесяць хвілін з кожнага боку, пад крышкай. Але калі вы хочаце атрымаць па-сапраўднаму дыетычную страву, раю запякаць курачку ў духоўцы. Такім чынам, выкладваем на крыху змазаную маслам бляху нашы порцыі.

© Photo : Анастасія КупрыянаваВыкладваем загатоўкі на бляху, накрытую фальгой
Выкладваем загатоўкі на бляху, накрытую фальгой - Sputnik Беларусь
Выкладваем загатоўкі на бляху, накрытую фальгой

Парада гаспадынькі: я засцілаю бляху фальгой — яе можна набыць у кожным супермаркеце і большасці прадуктовых крам. Гэта дазваляе запякаць мяса зусім без масла, не рызыкуючы, што яно намёртва папрыгарае да бляхі.

Запякаем курку цягам паўгадзіны на тэмпературы 200 градусаў да залацістага колеру. Амаль гатовае мяса можна таксама пасыпаць цёртым сырам.

Асцярожна, каб страва не развалілася, здымаем яе з бляхі лапаткай.

Падаваць з гарнiрам на ваш густ.

© Photo : Анастасія КупрыянаваСмакоцце гатова!
Смакоцце гатова! - Sputnik Беларусь
Смакоцце гатова!

Смачна есці!

Стужка навiн
0