МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Кінематаграфісты Беларусі і Расіі рыхтуюць сумесны праект пра легенду савецкай дыпламатыі Андрэя Грамыка, заявіў міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі.
"У рамках Саюзнай дзяржавы цяпер рыхтуем агульны праект пра Андрэя Грамыка, ідзе распрацоўка сцэнарыя", — распавёў ён.
Першую версію сцэнара спецыялісты ўжо прадставілі міністрам культуры Беларусі і Расіі, а таксама выканкаму СД.
"Першы сцэнар забракавалі. Зараз у стадыі стварэння новага сцэнара, які павінны ацаніць чыноўнікі, каб ідэя праекта прыцягнула чыноўніцкія масы і мы ўжо збіралі грошы", — дадаў кіраўнік беларускага міністэрства культуры Барыс Святлоў.
Плануецца, што здымкі новага праекта будуць адбывацца як у Расіі, так і ў Беларусі.