Відэа

Ужо прызвычаіліся да выбухаў: беларусы па вяртанні са Стамбула ў Мінск

Падпісацца
Беларусы, якія апынуліся падчас хваляванняў у Турцыі, прыляцелі дадому рэйсам Стамбул – Мінск. Глядзіце на відэа, што распавядалі нашы суайчыннікі.

Да апошняга моманту было незразумела, ці адновяцца рэйсы са Стамбула ў Мінск, але бясстрашныя беларусы ўсё ж змаглі вярнуцца на радзіму. Многія распавялі, што ноч бунту была адной з самых страшных у жыцці, а хтосьці прызнаў — за апошні час да выбухаў у Турцыі ўжо выпрацаваўся імунітэт.

Беларусаў, якія вярнуліся з дзецьмі і ў адзіночку, сустракалі сваякі. Апошнія распавялі, што ўвесь час праглядалі навіны з Турцыі, каб быць у курсе таго, што адбываецца, падтрымлівалі сувязь праз тэлефон — адным словам, хваляванняў хапіла.

Увечары 16 ліпеня кіраўніцтва Турцыі абвясціла аб спробе ваеннага перавароту ў краіне. Са свайго боку ваенныя заявілі аб пераходзе ўлады ў іх рукі. Раніцай у суботу мяцежныя вайскоўцы пачалі здавацца. Улады Турцыі заявілі, што спроба перавароту правалілася.

Стужка навiн
0