МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Беларускія школьнікі атрымалі шэраг узнагарод на міжнародных алімпіядах па фізіцы і матэматыцы, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры міністэрства адукацыі рэспублікі.
Каманда з Беларусі ўзяла ўдзел у 57-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе, якая адбылася ў Ганконгу. Спаборнічалі там школьнікі з больш чым 100 краін. Па выніках спаборніцтваў некалькі беларускіх школьнікаў прывезлі дадому пяць узнагарод, сярод прызёраў — вучні са Шчучына, Гомеля і Мінска.
Выдатна выступілі беларусы і ў 47-й Міжнароднай фізічнай алімпіядзе, якая праходзіла ў Цюрыху. Там беларускія навучэнцы заваявалі два бронзавыя медалі, адзін сярэбраны і адно "золата". Узнагароды атрымалі школьнікі з Полацка, Гродна і Мінска.
Беларускія школьнікі традыцыйна добра выступаюць на міжнародных спаборніцтвах па дакладных навуках. Таксама высокія месцы беларусы займаюць і ў чэмпіянатах па праграмаванні.