Відэа

"Незнішчальны" МАЗ, або як выратавалі перакулены грузавік Васілеўскага

Падпісацца
Адзін з экіпажаў "МАЗ-СПОРТаўта" перавярнуўся на сваім грузавіку ў пустыні Гобі ў ходзе дзявятага этапа ралі-рэйду "Шаўковы шлях". Глядзіце на відэа, як калегі па камандзе ратавалі грузавік Аляксандра Васілеўскага.

МАЗ №308 заваліўся на бок падчас праходжання ўчастка з дзюнамі літаральна за некалькі кіламетраў пасля старту этапа. На дапамогу гоншчыкам паспяшаўся экіпаж Сяргея Вязовіча, аднак МАЗаўцам не ўдалося падняць грузавік. Машыну паставілі на колы толькі пасля таго, як пад'ехаў трэці баявы МАЗ, якім кіраваў Аляксей Вішнеўскі.

МАЗ на ралі Шаўковы шлях - Sputnik Беларусь
"Шаўковы шлях": 4-ты этап выйграў Нікалаеў, лепшы з МАЗаў – шосты

Усе баявыя беларускія грузавікі страцілі шмат часу на дзявятым этапе, дапамагаючы сваім сакаманднікам, таму іх пазіцыі пасля дзявятага этапу апынуліся ніжэй, чым планавалі самі гоншчыкі.

"Час, вядома, страцілі, але мы сваіх яшчэ ніколі не кідалі — якой бы напружанай ні была барацьба", — сказаў кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч.

Ён таксама адзначыў, што экіпаж Васілеўскага пасля таго, як яго машына была пастаўлена на колы, змог самастойна завяршыць этап.

"Трэба аддаць належнае тэхніцы: яна паехала, як ні ў чым не бывала", — дадаў Вязовіч.

На наступным, дзясятым, этапе гоншчыкаў чакаюць шматлікія каньёны і ўздым на вышыню дзве тысячы метраў над узроўнем мора. Спецучастак працягласцю ў 340 км будзе багаты на буйныя вострыя камяні.

Стужка навiн
0