СМІ: падлетак згубіўся ў Гомелі праз пакемонаў

Падпісацца
Хлопчык у пошуках пакемонаў перастаў арыентавацца, а батарэя яго смартфона цалкам разрадзілася.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Падлетак згубіўся ў Гомельскай вобласці праз гульню ў Pokemon Go, паведамілі ў аўторак абласныя СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю, 15-гадовы падлетак не вярнуўся дадому і не паведаміў родным пра сваё месцазнаходжанне, яго тэлефон быў недаступны.

Сябар падлетка паведаміў міліцыі, што ён усталяваў на тэлефон Pokemon Go. Праваахоўнікі змаглі вызначыць вобласць апошняга ўзаемадзеяння мабільнага тэлефона і мабільнай сеткі, арганізавалі пошукавыя працы.

Фігуркі пакемонаў. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Pokemon Go: неверагодныя прыгоды гульцоў

Паведамляецца, што праз некалькі гадзін маці хлопчыка патэлефанавалі з незнаёмага нумара — зніклы падлетак дайшоў да прыпыначнага пункта Плёсы і папрасіў у супрацоўніка чыгункі зрабіць званок дадому.

Пазней ён прызнаўся, што загуляўся ў "пакемонаў" і перастаў арыентавацца ў прасторы, а яго смартфон зусім разрадзіўся. Гэты выпадак — першы ў Беларусі, калі чалавек губляецца праз Pokemon Go. У свеце ж падобныя інцыдэнты адбываюцца штодня.

Рэлізу гульні для Беларусі і Расіі пакуль не было. Спампаваць Pokemon Go ў рэспубліцы можна пры дапамозе адмысловага apk-файла для тэлефона на Android або памяняўшы наладкі ў Apple ID для смартфонаў на IOS.

Pokemon Go — гэта бясплатнае прыкладанне, якое дазваляе "лавіць" пакемонаў  пры дапамозе камеры смартфонаў, такім чынам злучаючы віртуальную і рэальную прастору. Больш за тое, акрамя фігурак, якія скачуць, у гульні расстаўлены так званыя PokeStop — гэта, як правіла, элементы гарадскога ландшафту (помнікі, вядомыя будынкі і г.д.), падышоўшы да якіх, можна атрымаць бонусы ў выглядзе пакешароў ці нават яек пакемонаў.

Стужка навiн
0