Кажан напалохаў мінчан – на досвітку яны тэлефанавалі ў МНС

© Flickr / Christian ReuschПалёт кажана. Архіўнае фота
Палёт кажана. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аперацыя па ратаванні з кухоннай выцяжкі перапалоханых гаспадароў кватэры кажана доўжылася меней паўгадзіны, прадстаўнік атрада рукакрылых не пацярпеў.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Мінскія ратавальнікі дасталі з кухоннай выцяжкі кажана, які дакучаў жыхарам аднаго з дамоў па вуліцы Прытыцкага, паведамілі ў МНС.

"20 ліпеня а 04:30 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС ад гаспадыні адной з кватэр дома па вул. Прытыцкага, 89 паступіла паведамленне аб гучным шуме невядомага паходжання, які даносіўся з кухоннай выцяжкі", — распавялі Sputnik ў сераду ў МНС.

Пажарныя-выратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, кухонную выцяжку разабралі, у выніку высветлілася, што перапалохаў гаспадароў кватэры маленькі кажан.

Суразмоўца агенцтва расказаў — для таго, каб выратаваць кажана, які захрас у выцяжцы, выратавальнікам спатрэбілася менш за 30 хвілін, кажан не пацярпеў.

Рукакрылая бестурботнасць

Як адзначылі арнітолагі, якія спецыялізуюцца па прадстаўнікам атрада рукакрылых, кажан не збіраўся сяліцца ў выцяжцы, а проста заграз у прыладзе, магчыма, яго зацягнула туды падчас моцнага ветру. Вучоныя заклікалі не баяцца гэтых кажаноў.

"Калі кажан заляцеў у дом, яго не трэба забіваць — трэба адчыніць фортку, і ён вылеціць сам. Ці надзеньце рукавіцу і асцярожна яго злавіце, каб адпусціць на волю. Рукакрылыя абсалютна бясшкодныя і не агрэсіўныя", — дадалі суразмоўцы агенцтва.

Яны таксама адзначылі, што кажаны асабліва бестурботныя падчас шлюбнага перыяду, вось тады яны і залятаюць у кватэры і дамы.

Кажаны-карлікі на далоньцы

Паводле дадзеных навукоўцаў, на тэрыторыі Беларусі жыве 19 відаў кажаноў. Самы буйны від — рыжая вечарніца, памеры цела якой 64-82 мм, самы мініяцюрны кажан — кажан-карлік памерам не больш за 3 см. "Такіх малютак можна дзясятак пасадзіць на далоньку", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

© Flickr / Gilles San MartinКажан-карлік, самы дробны від рукакрылых Еўропы
Самый мелкий вид рукокрылых Европы - нетопырь-карлик - Sputnik Беларусь
Кажан-карлік, самы дробны від рукакрылых Еўропы

Беларуская калонія шырокавушкі еўрапейскай, якая селіцца ў фартыфікацыйных збудаваннях Брэсцкай крэпасці, з'яўляецца адной з буйнейшых на тэрыторыі Еўропы.

Стужка навiн
0