МІНСК, 20 ліп — Sputnik. "Я звяртаюся да ўсіх, хто гатовы дапамагчы захаванню беларускіх абрадаў, якія амаль зніклі з калектыўнай свядомасці і памяці, ваша памяць — апошні шанец ратаваць ад забыцця ўнікальныя беларускія традыцыі", — піша на сайце пляцоўкі аўтар праекта, прадзюсер, рэжысёр, сцэнарыст Юры Ігруша.
Адзіныя захавальнікі гэтага абраду — народны фальклорны ансамбль "Міжрэчча" палескай вёскі Пагост і яго кіраўніца баба Каця (Кацярына Пачэня) — пра яе і фальклорны гурт знятыя два вялікіх дакументальных фільмы.
Праз тое, што Пагост, як і шматлікія іншыя вёскі Беларусі, пакідае моладзь — і колькасць насельніцтва імкліва скарачаецца, перадаць свае веды, абрады становіцца некаму. Ініцыятары праекта асцерагаюцца, што праз не вялікі адрэзак часу абрад "Тураўскі Карагод", які ўзнік яшчэ ў пару язычніцтва, можа беззваротна знікнуць.
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны гарантуе абраду захавальнасць, прасоўванне яго на міжнародным узроўні: пры атрыманні гэтага статуса фонд ЮНЕСКА вылучае сродкі на аднаўленне касцюмаў і атрыбутыкі, на пошук і навучанне маладых удзельнікаў фальклорнага калектыва, папулярызацыю абрада і г. д.
У сваю чаргу, спадзяюцца ініцыятары праекта, цікавасць да абрада міжнароднай супольнасці узмоцняць развіццё этна- і —агратурызма, што ажывіць рэгіён.
Дасье па "Тураўскаму Карагоду", якое складаецца з дясяткаў дакументаў, сфарміраванае, для падачы заяўкі ў камітэт ЮНЕСКА не стае адмысловага прэзентацыйнага фільма пра абрад на англійскай мове — вось на яго стварэнне і абвешчаны збор сродкаў.
Стваральнікі праекта заклікаюць далучыцца да збору сродкаў, тым самым зрабіўшы ўнёсак у захаванне ўнікальнай не матэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў.