Відэа

Аўтажыр: новае, не заслужана забытае старое!

Падпісацца
Карэспандэнту радыё Sputnik Беларусь Аляксандру Крывашэеву і шэф-рэдактару агенцтва Sputnik Беларусь Алесе Лучанінавай выпаў унікальны шанец на сабе апрабаваць якасці гіракоптэраў – не заслужана забытых продкаў верталёта.

Вынаходніцтва пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя атрымлівае другое жыццё ў нашай краіне. Ужо некалькі такіх лятальных апаратаў прыняты на службу ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Хутар Шаблі: Вольнае Паветра вярнулася з канікул - Sputnik Беларусь
Відэа
Хутар Шаблі: "Вольнае Паветра" вярнулася з канікул

Машына можа лётаць як на нізкіх вышынях, небяспечных для самалётаў розных тыпаў, так і падымацца на верталётныя эшалоны. Можа ўзлятаць з прасёлкавай дарогі ці ралі, завісаць у паветры, непатрабавальная да ўмоў надвор'я, а па выдатку паліва цалкам параўнальная з аўтамабілем сярэдняга класа.

Дзякуючы спецыялістам Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі, карэспандэнтам ўдалося пабыць пасажырамі, паспрабаваць сябе ў якасці пілотаў і пагутарыць з сапраўднымі паветранымі асамі.

Стужка навiн
0