Беларусбанк не будзе браць камісію пры куплі валюты

© SputnikБанкаўскія карткі "Беларусбанка"
Банкаўскія карткі Беларусбанка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Збор давядзецца заплаціць пры ўнясенні ў банку плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі і школьныя падручнікі.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Камісійны збор у памеры 1 рубля, які ўводзіць "Беларусбанк" для кліентаў з 1 жніўня, не будзе збірацца пры куплі ў аддзяленнях валюты, паведаміла ў чацвер прэс-служба банка.

Аб увядзеннi збору стала вядома 18 ліпеня: за кожны зварот у банк, незалежна ад колькасці плацяжоў, якія ажыццяўляюцца, будзе спаганяцца адзін рубель (10 тысяч рублёў у грашовых адзінках 2009 года). Пры гэтым у банку звярнулі ўвагу на тое, што ўвядзенне платы за прыём плацяжоў наяўнымі не з'яўляецца навацыяй, паколькі так ужо робяць практычна ўсе беларускія банкі.

Прэс-служба банка патлумачыла, што грамадзянам, якія будуць купляць валюту ў Беларусбанку, выплачваць збор не давядзецца.

Пры гэтым выплата камісіі не прывязаная да колькасці здзейсненых грамадзянінам плацяжоў: збор спаганяецца аднаразова — за адзін падыход з наяўнымі да акенца касіра.

У банку асобна ўдакладнілі, што такія віды плацяжоў наяўнымі, як ўнясенне аплаты за ЖКП, ахову ў школе або падручнікі, падпадаюць пад дзеянне камісійнага збору — 1 рубель за іх возьмуць. Але калі аплачваць банкаўскай карткай — плата спаганяцца не будзе.

Паводле інфармацыі Беларусбанка, памер камісіі таксама не будзе залежаць ад сумы плацяжу: калі чалавек звернецца ў касу для ўнясення нязначнай сумы, напрыклад 1 або 2 рублі, яму ўсё роўна давядзецца заплаціць рубель.

Стужка навiн
0