МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) пачала збор сродкаў у дапамогу сям'і забітага ў сераду ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Шарамет загінуў у выніку выбуху машыны раніцай у сераду ў сталіцы Украіны. Зараз ўкраінскія праваахоўнікі адпрацоўваюць версіі таго, што здарылася, выбух кваліфікаваны як наўмыснае забойства. Пахаваюць журналіста ў Беларусі, дзе ў яго засталася маці і дзеці.
"У БАЖ пачаўся збор сродкаў на дапамогу сям'і Паўла Шарамета. Збор сродкаў будзе праходзіць усе чацвер і пятніцу з 10:00 да 18:00 у офісе арганізацыі", — распавялі ў БАЖ.
Офіс аб'яднання знаходзіцца ў сталіцы на вуліцы Камсамольскай, 7, памяшканне 32. Перадаць грошы таксама можна пры сустрэчы з прадстаўніком БАЖ — для гэтага ў арганізацыю трэба патэлефанаваць.
Спачуванні ў сувязі з гібеллю Шарамета выказаў раней Беларускі саюз журналістаў.