Паваленыя ўраганам дрэвы ў Мінску абяцаюць прыбраць да канца тыдня

© SputnikНабярэжная Свіслачы
Набярэжная Свіслачы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мацней за ўсё ад віхуры пацярпеў раён вуліц Герасіменка – Ангарская – Несцерава, а частка набярэжнай Свіслачы праз паваленыя вербы недаступная для променада.

МІНСК, 22 ліп — Sputnik. Значная частка паваленых віхурай на мінулым тыдні дрэў у сталіцы дагэтуль не сабрана, паведамляе Sputnik.

Спякота - Sputnik Беларусь
Сіноптык: лета ў Беларусі выдалася экстрэмальным

Некалькі магутных навальніц прайшлі па рэспубліцы ў пачатку мінулага тыдня. У выніку непагадзі асабліва пацярпелі Мінская і Віцебская вобласці — вецер руйнаваў будынкі, выкарчоўваў дрэвы, патокі дажджу залівалі дарогі. Сталіцу буры таксама не абмінулі.

Паводле слоў спецыялістаў, больш за ўсё дрэў у сталіцы паваліла ў раёне вуліц Герасіменка — Ангарская — Несцерава.

Мінчане скардзяцца на тое, што да гэтага часу шмат паваленых ствалоў ляжаць па ўсім горадзе і ствараюць нязручнасці. Асабліва — на немагчымасць шпацыраваць па набярэжнай Свіслачы каля гасцініцы "Пекін": там вецер выкарчаваў некалькі верб, якія цалкам блакуюць магчымасць перамяшчэння.

Супрацоўнікі УП "Мінскзеленбуд" абяцаюць канчаткова разабрацца з вываратнямі да канца гэтага тыдня, а па вясне яны плануюць высадзіць новыя дрэвы.

Стужка навiн
0