МІНСК, 22 ліп — Sputnik. Сіноптыкі на выходныя абяцаюць пацяпленне да 29 градусаў, але гідролагі папярэджваюць, што вада ў рэках і азёрах будзе халодная.
"На гэтых выходных пацяплее. У суботу ўдзень будзе +21…+27°C, а ў нядзелю — +24…+29 градусаў цяпла. Начныя тэмпературы — у межах +11…+17 градусаў", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў Гідраметцэнтры.
Там таксама дадалі, што на выходных месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы.
У сваю чаргу, гідролагі паведамілі, што вада ў вадаёмах будзе дастаткова халоднай. "Сёння па стане на 8:00 тэмпература вады складала +15…+20 градусаў. І нягледзячы на павышэнне тэмпературы паветра, вада наўрад ці прагрэецца больш гэтых паказчыкаў", — сказалі спецыялісты.
Яны патлумачылі, што такая сітуацыя з тэмпературай вады склалася праз халодныя ночы. "Звярніце ўвагу, бо ночы стаяць досыць халодныя. У некаторых рэгіёнах тэмпературны слупок уначы апускаецца да 11 градусаў", — сказалі гідролагі.
Спецыялісты таксама адзначылі, што метэрыялагічныя ўмовы апошніх сем дзён спрыяльна паўплывалі на рассейванне забруджвальных рэчываў. Адносна нізкая тэмпература паветра, а таксама дажджы і навальніцы садзейнічалі захаванню нізкага ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра ў Мінску і ў цэлым па Беларусі.