Радыё

Меліціна Станюта: медалёў у мяне восем каробак

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяБеларуская гімнастка Меліціна Станюта
Беларуская гімнастка Меліціна Станюта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская гімнастка прызналася, што не верыць у забабоны, але медалі свае не лічыць – дрэнная прыкмета.

Беларуская гімнастка Меліціна Станюта не змагла назваць дакладную колькасць медалёў і ўзнагарод, заваяваных ёю за час спартыўнай кар'еры.

"Признаки жизни": Мелита Станюта - о допинге, Олимпиаде в Рио и суевериях

"Хтосьці калісьці сказаў мне, што медалі лічыць нельга, інакш перамогі скончацца. Вось пайду са спорта — і палічу медалі. Напэўна, суткі на гэта пойдуць", — усміхаецца спартсменка.

Па словах Станюты, пасля Алімпіяды ў Лондане ў 2012 годзе яна паабяцала больш ніколі не ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях.

"Вярнулася і сказала: "Гатовая выступаць на ўсіх чэмпіянатах свету і Еўропы, але толькі не на Алімпійскіх гульнях! Гэта велізарны стрэс. Здаецца, што ў Алімпійскай вёсцы нават паветра цяжкое. Памыліўся на трэніроўцы — і адразу паніка: а калі так будзе на дыване падчас выступу?" — успамінае беларуская грацыя.

Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з Меліціна Станюта слухайце ў аўдыёзапісу.

Стужка навiн
0