Акей, Sputnik: колькі можа ўзяць таксіст за паездку?

CC BY-SA 2.0 / GörlitzPhotography / Taxi!Таксі. Архіўнае фота
Таксі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі параўноўваць з Кіевам або Масквой, то паслугі таксі ў Мінску не такія ўжо і танныя.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Гранічныя тарыфы на паслугі таксі вызначаюць самі перавозчыкі або дыспетчарскія службы, паведамілі Sputnik у міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.

Sputnik працягвае адказваць на актуальныя пытанні беларусаў. Пасля заяваў мінскіх таксістаў аб занадта нізкіх тарыфах на іх паслугі і страйк, які рыхтуецца праз гэта, з'явілася пытанне: хто наогул рэгулюе тарыфы на паслугі таксі і наколькі яно ў рэспубліцы таннае?

Яшчэ некалькі гадоў таму гранічныя тарыфы на паслугі таксі ў Беларусі ўсталёўвалі спецыялісты міністэрства транспарту, аднак пазней іх дазволілі самастойна вызначаць перавозчыкам і дыспетчарскім службам.

Сярэдні кошт кіламетра паездкі ў сталічных службах таксі — ад 50 да 85 капеек. Пры гэтым, як раней заяўлялі самі таксісты, рэнтабельнасць магчымая толькі пры тарыфах ад 75 капеек, а ў ідэале — ад рубля за кіламетр.

Для параўнання, кошт кіламетра паездкі ў кіеўскім таксі танней практычна на парадак: сярэдні цэннік вагаецца ад 8 да 15 беларускіх капеек. Параўнальна недарагія паслугі таксістаў у Маскве, насуперак стэрэатыпам пра кошты ў расійскай сталіцы —  звычайна кошт паездкі трымаецца на ўзроўні беларускай. У Вільні таксі даражэй, але не нашмат: парадку аднаго беларускага рубля за кіламетр.

Вядома, гаворка ідзе пра кошт таксі пры абаніраванні праз дыспетчараў. Паводле закона, таксісты, якія вязуць "ад борта", могуць называць вам любы кошт паездкі — і маюць на гэта права. У той жа час, пры адсутнасці чэка вы маеце права не плаціць за паездку.

Калі ў вас ёсць пытанні, на якія вы ніяк не можаце знайсці адказ, напішыце на электронны адрас office@sputnik.by (з пазнакай "Акей, Sputnik"), у нашы акаўнты ў сацыяльных сетках — Twitter, Facebook або Вконтакте. Sputnik абавязкова дапаможа разабрацца.

Стужка навiн
0