Беларускі вышэйшыя за францужанак, кітаянак ды італьянак

© REUTERS / Vasily FedosenkoБеларускія дзяўчаты
Беларускія дзяўчаты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жанчыны Беларусі – адны з самых высокіх у свеце, чаго не скажаш пра беларускіх мужчын.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Беларускія жанчыны патрапілі ў рэйтынг самых высакарослых у свеце паводле версіі навуковага часопіса eLife.

Даследчыкі прасачылі рост сярэдніх мужчыны і жанчыны ў 187 краінах свету за апошняе стагоддзе. Самыя высокія мужчыны выявіліся ў Галандыі — іх сярэдні рост склаў 183 сантыметра. Жанчыны ж, вышэйшыя за ўсіх, жывуць у Латвіі — яны ў сярэднім маюць рост у 170 сантыметраў.

Беларускі ў спісе самых высокіх жанчын на 9-м месцы, а больш стагоддзя назад нашы прыгажуні былі ўсяго на 42-м. Акрамя латышак, вышэй беларусак апынуліся галандкі, эстонкі, чэшкі, сербкі, славачкі, датчанкі і літоўкі. Замыкае дзясятку лідэраў Украіна.

У спісе самых высокіх мужчын выхадцы з Бельгіі, Эстоніі, Латвіі, Даніі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Сербіі, Ісландыі і Чэхіі. Беларусы тут усяго на 22-м месцы, аднак вышэй суседзяў з Расіі і Польшчы.

Зрэшты, беларускія мужчыны таксама падраслі за апошняе стагоддзе — у 1914-м годзе яны былі на 26-м месцы.

Стужка навiн
0