Чыноўнік не ведае, колькі "зайцоў" карыстаецца гарадскім транспартам

© Flickr / Tambako The JaguarЗаяц
Заяц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнік прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" прапануе скараціць колькасць грамадскага транспарта праз нежаданне мінчан за яго плаціць.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Калі меркавць па дадзеных валідатараў у сталічным транспарце, колькасць маршрутаў можна скараціць удвая, заявіў журналістам у аўторак начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксей Касінскі.

Пасажыры працягваюць кампенсаваць менш за палову выдаткаў на паслугі грамадскага транспарту, аднак многія лічаць за лепшае не плаціць за праезд і ездзіць "зайцамі".

"Магу сказаць толькі па асабістых адчуваннях — ніхто не хоча за транспарт плаціць. Сам езджу на аўтобусе ў 23:00 у краму, ніхто не аплачвае праезд. Калі паглядзець па валідатору — нуль пасажыраў. Значыць, можна прыбіраць маршрут або скарачаць колькасць аўтобусаў", — выказаўся Касінскі.

Ён таксама адзначыў: калі меркаваць па працы валідатараў, то Мінск мае патрэбу ў меншай колькасці транспарту, і можна было б скараціць яго напалову.

"Але мне цяжка сказаць, стала "зайцоў" больш ці менш", — падвёў вынік прадстаўнік "Сталічнага транспарту і сувязі".

Стужка навiн
0