Кабякоў пра беларускі Geely: добра бяжыць, мякка

© AFP 2024 / STRАўтамабіль Geely. Архіўнае фота
Аўтамабіль Geely. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускаму прэм'еру спадабаліся сумесныя аўто, а кіраўніцтва завода пахвалілася, што чарга на свежыя мадэлі складае да трох месяцаў.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў застаўся задаволенытым, з якой якасцю збіраюцца ў рэспубліцы ў партнёрстве з кітайскай Geely аднайменныя легкавыя аўтамабілі.

У сераду кіраўнік урада наведвае з рабочай паездкай Мінскую вобласць. У яго планах наведванне пляцоўкі будаўніцтва завода беларуска-кітайскага ЗАТ "БелДжы", дзе яму даложаць аб ходзе рэалізацыі інвестпраекта па арганізацыі зборачнай вытворчасці аўтамабіляў Geely. Тут прэм'ер планаваў агледзець выставу ужо сабраных аўтамабіляў гэтай маркі.

Барысаў-арэна - Sputnik Беларусь
Кабякоў едзе ў Барысаў: у планах БелДжы, фарм завод і мясакамбінат

"Годная машына. Камфортная, прасторная. Добра абсталяваная, што зразумела, паколькі гэта аўтамабіль палепшанай камплектацыі. Добра бяжыць, мякка", — падзяліўся Кабякоў сваімі ўражаннямі ад аўтамабіля пасля таго, як на прэзентацыйнай пляцоўцы завода агледзеў шэсць мадэляў аўтамабіляў. Менавіта гэтыя мадэлі цяпер збіраюцца на "БелДжы". Словы прэм'ера прыводзіць БелТА.

Галоўны тэхнолаг прадпрыемства Павел Гурэцкі далажыў кіраўніку ўрада, што цяпер СЗАТ "БелДжы" будуе новы завод. Мяркуецца, што першы аўтамабіль на гэтым заводзе сыдзе з канвеера ў самым пачатку 2017 года. На першым этапе ён будзе выпускаць 60 тысяч машын у год. Будуць выпускацца тры мадэлі — два красоверы і седан.

"Гэта будуць свежыя мадэлі, навінкі на рынку. Дзякуючы гэтым мадэлям кампанія Geely выйшла на першае месца па продажах. Чарга на гэтыя мадэлі дасягае 2-3 месяцаў", — сказаў Гурэцкі.

Як паведамлялася, праект па стварэнні завода па вытворчасці кітайска-беларускіх аўтамабіляў стартаваў у 2011 годзе і быў разлічаны да 2020 года, калі штогод з канвеера прадпрыемства павінна схадзіць 120 тысяч легкавых машын. На пачатку снежня 2015 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам перанёс тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнню вытворчасці кітайска-беларускіх легкавых аўтамабіляў "Джылі" на магутнасцях СЗАТ "БелДжы" на 2030 год.

З беларускага боку заснавальнікамі СП выступае дзяржаўны холдынг "БелАЗ", ААТ "БАТЭ", з кітайскага — карпарацыя "Geely".

У маі сёлета Лукашэнка выказваў меркаванне, што беларусам павінны спадабацца аўтамабілі Geely, і паабяцаў перасадзіць на іх усіх чыноўнікаў.

Стужка навiн
0