Для нікому не вядомага экіпажа весляроў на каноэ-двойцы з Савецкага Саюза Сяргея Макаранкі і Леаніда Гейштара паездка ў 1960 годзе ў Рым на Алімпійскія гульні стала першым паўнавартасным выездам за мяжу.
Гейштар і Макаранка ў 1960 годзе ў сталіцы Італіі Рыме выйгралі спаборніцтвы ў веславанні на каноэ на 1000 метраў і здабылі першы ў гісторыі Беларусі залаты медаль.
"Там усё было арганізавана. Асаблівае харчаванне, вольнае — прыходзь і бяры што хочаш. Мы нават жартавалі: "Так нам прапануюць жыць пры камунізме". Увечары — адпачынак: тэатры, кіно, мультфільмы розныя замежныя. Мы цікавіліся крамамі — што прадаецца, якія кошты? Грошы нам выдавалі сутачныя, невялікія, і мы думалі, што купіць, каб парадаваць блізкіх — ну і сябе таксама. Прапаганда ў дачыненні да спартсменаў з Савецкага Саюза, вядома, была, але каб адчуць гэта, патрэбны быў час, а ў нас яго не было — увесь час да спаборніцтваў рыхтаваліся", — згадвае Макаранка.
Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з праслаўленым канаістам слухайце ў аўдыёзапісу.