МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Трохі пахаладае ў Беларусі на бліжэйшых выходных, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Спякота трымаецца ў рэспубліцы з пачатку тыдня: у многіх раёнах Беларусі тэмпература паветра днём не апускалася ніжэй за адзнаку +30°С.
"30 і 31 ліпеня, а таксама ў панядзелак 1 жніўня ўмовы надвор'я Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты", — сказалі ў Гідраметцэнтры.
Сіноптыкі паведамілі, што ў суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +13…19°С, максімальная ўдзень +23…29°С.
У нядзелю таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, а тэмпературны рэжым не зменіцца.
У панядзелак у асобных раёнах зноў чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, днём магчымы град, а паветра ўначы прагрэецца да +20°С, днём тэмпература складзе +21…28°С, па паўднёвым усходзе Беларусі — да +33°С.