На афарбоўку Boeing 737-300 нацыянальнай авіякампаніі "Белавія", брэндаваныя кампаніяй Wargaming, сышло каля 1800 гадзін і 100 літраў фарбы, распавяла радыё Sputnik Беларусь спецыяліст па сувязях з грамадскасцю кампаніі Анастасія Зайцава.
Паводле яе слоў, самалёт атрымаўся яркі і незвычайны — у чорных і аранжавых колерах, з арнаментам у выглядзе танка. Дызайн афарбоўкі быў распрацаваны ў Wargaming.
"Таксама на самалёт нанесены лагатып гульні World of Tanks і надпісы на беларускай і англійскай мовах: "Гульня з Беларусі, у якую гуляе ўвесь свет". Фарбавалі самалёт у Чэхіі адразу 13 спецыялістаў. Пафарбавалі даволі хутка — для гэтага выкарысталі 450 м2 трафарэта", — сказала Зайцава.
Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з прадстаўніком Wargaming слухайце ў аўдыёзапісы.