Пенсіі і дапамогі з 1 жніўня павялічацца на 3,3%

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовыя беларускія грошы
Новыя беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Павелічэнне пенсій і дапамог звязана з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму, памер якога з 1 жніўня складзе 175,5 рублёў.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у Беларусі з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц складае з улікам дэнамінацыі 175,5 рублёў.

Такое рашэнне замацавана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №36 ад 22 лiпеня 2016 года, паведамілі Sputnik у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

Да 1 жніўня БПМ складаў 169,94 рубли — такі памер яго дзейнічаў у перыяд з 1 мая па 31 ліпеня (з улікам пераліку ў новыя грашовыя адзінкі). Такім чынам, з 1 жніўня БПМ павялічваецца на 3,3%.

Паколькі БПМ з'яўляецца асновай для разліку многіх відаў пенсій, сацыяльных дапамог і надбавак, з 1 мая будзе здзейснена іх павышэнне.

Так, з 1 жніўня на 3,3% павялічваюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да пенсій, а таксама даплаты да пенсій грамадзянам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў.

Таксама з 1 жніўня на 3,3% вырастуць некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя выплаты, якія вылічваюцца з памеру БПМ.

БПМ як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Стужка навiн
0