Маланкі ў Індыі за суткі забілі 30 чалавек

© Flickr / Greg FosterМаланка
Маланка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта не самы вялікі паказчык – у канцы чэрвеня за адну ноч у шэрагу паўночных і паўночна-ўсходніх штатаў ад удараў маланак загінулі каля сотні індыйцаў.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Не менш за 30 чалавек загінулі і яшчэ 36 пацярпелі ў суботу праз удары маланак у штаце Арыса ў Індыі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Карова ў Індыі - Sputnik Беларусь
Абаронцы кароў у Індыі прымусілі есць гной гандляроў ялавічынай

Найбольшая колькасць інцыдэнтаў зафіксавана ў акругах Бхадрак і Баласор, у кожным з якіх загінулі не менш за сем чалавек. Яшчэ шасцёра загінулі ў акрузе Кхурда.

У сезон мусонных дажджоў у Індыі навальніцы нярэдка прыводзяць да вялікага ліку ахвяр. Так, у канцы чэрвеня за адну ноч шэрагу паўночных і паўночна-ўсходніх штатаў ад удараў маланак загінулі каля 100 чалавек.

Стужка навiн
0