Мінск, 1 жні — Sputnik. Дарожна-транспартнае здарэнне паралізавала рух на Мінскай кальцавой дарозе. Аварыя са смяротным зыходам адбылася на з'ездзе з Маладзечанскай трасы, распавялі Sputnik відавочцы.
"Дзве машыны ўсмятку. З адной з іх лекары "хуткай дапамогі" павезлі дзяўчыну, у другой засталося ляжаць цела кіроўцы", — распавялі суразмоўцы Sputnik.
Па іх словах, на месцы здарэння акрамя некалькіх машын "хуткай дапамогі" ужо працуюць супрацоўнікі ДАІ, яны ж ажыццяўляюць пропуск аўтамабіляў, якія сабраліся на МКАД з-за ДТЗ.
Месца, дзе адбылося ДТЗ 1 жніўня, сярод мінчукоў-аўтаўладальнікаў карыстаецца дрэннай славай: да таго, як каля вёскі Гарошкі пабудавалі з'езд на МКАД, тут па віне кіроўцы-пачаткоўца загінула сям'я з пяці чалавек.