МУС: у Беларусі жорсткая міграцыйная палітыка

© REUTERS / Yannis BehrakisЛодка з бежанцамі
Лодка з бежанцамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Без шкоды для сябе рэспубліка можа прыняць каля дзвюх тысяч бежанцаў, а ў ідэале – менш за тое.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Беларусь працягвае дастаткова жорсткую міграцыйную палітыку, заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.

Прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў пракаментаваў змены ў міграцыйным заканадаўстве рэспублікі, якія ўступяць у сілу ў наступным годзе.

"Асноўныя задачы — аптымізаваць не толькі працэдуру атрымання статусу бежанца ў Беларусі, але і працэс пазбаўлення чалавека гэтага статусу. Каля 90% замежнікаў злоўжываюць атрыманнем статусу бежанца: перачакаць тут ці атрымаць трамплін у Еўропу. Проста выкарыстоўваюць нашу працэдуру", — распавёў Бягун у эфіры тэлеканала АНТ.

Паводле слоў прадстаўніка МУС, прымаць бежанцаў для краіны — складаная задача.

"Мы прынялі 14 грамадзян Сірыі ў 2014 годзе, яны праходзяць працэс інтэграцыі ў грамадства. Вельмі складаны працэс, складана людзям у наш менталітэт ўнікаць. Усяго 14, і тое складана. Вядома, трэба зыходзіць з інтарэсаў краіны. Нейкую колькасць мы можам прыняць, даць ім жыллё, працу і іншае… Мы кажам, што лепш бы бежанцаў наогул не было", — растлумачыў начальнік дэпартамента.

Паводле яго слоў, аптымальная колькасць бежанцаў у рэспубліцы — не больш за дзве тысячы, але лепш яшчэ менш. Зараз у Беларусі больш за 900 вымушана перамешчаных асоб, а больш за паўтары тысячы замежных грамадзян маюць дадатковую абарону.

Прадстаўнік МУС таксама выказаўся пра тое, што ў Беларусі дастаткова жорсткая міграцыйная палітыка, аднак яна накіравана на захаванне парадку ўнутры краіны і захаванне нацыянальных інтарэсаў.

Стужка навiн
0