Дзень тхара ў Мінску адбудзецца раней абвешчанага

© Flickr / HansiТхор
Тхор - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Свята адбудзецца ў суботу, а арганізатары па-ранейшаму шукаюць валанцёраў.

Мінск, 1 жні — Sputnik. Грамадскае аб'яднанне аматараў тхароў "Фурытус" перанесла святкаванне першага ў Беларусі Дня тхара з нядзелі 4 верасня на суботу.

Тхор - Sputnik Беларусь
Дзень тхара упершыню зладзяць у Мінску

Свята адбудзецца 3 верасня, месца правядзенне тое ж — парк Чалюскінцаў у Мінску. Раней Sputnik ужо даведаўся пра падрабязнасьці новай акцыі.

"Там будуць конкурсы для дзяцей, дарослых і нават тхароў. Запрашаем не толькі ўладальнікаў тхароў, але і ўсіх, хто цікавіцца імі", — распавяла Sputnik кіраўнік аб'яднання Анастасія Ступакова.

Грамадскаму аб'яднанню для свята па-ранейшаму патрэбныя валанцёры і актывісты. Прыйсці і паглядзець на мілых жывёл змогуць усе жадаючыя бясплатна. Таксама арганізатары абяцаюць правесці шмат конкурсаў і цікавых мерапрыемстваў.

Стужка навiн
0