Мінск, 1 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 1 жніўня, але на большай частцы краіны пройдуць дажджы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Спякота стаіць у рэспубліцы ўжо больш за тыдзень: слупкі тэрмометраў рэдка апускаліся ніжэй адзнакі +30°С.
"Сёння ўдзень па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы", — сказалі ў Гідраметцэнтры.
Там таксама паведамілі, што пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні і град, а таксама шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў максімальная тэмпература паветра днём у панядзелак складзе +27… 33°С.
Суразмоўцы Sputnik адзначылі, што ў Мінску таксама магчымыя кароткачасовы дождж і навальніца, у другой палове дня — залева, удзень паветра ў сталіцы прагрэецца да +31°С.