Гарадскі суд адмовіў маці зніклага Захаранкі

© Sputnik / Вера ДашкевичПаседжанне суда
Паседжанне суда - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падтрымаць скаргу 92-гадовай маці зніклага экс-міністра ўнутраных спраў прыйшлі лідэры апазіцыі, а таксама маці Дзмітрыя Завадскага, які знік пры падобных абставінах у 2000 годзе.

Мінск, 1 жні — Sputnik. Скаргу ад імя Ульяны Захаранкі, маці зніклага 17 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, у Мінскі гарадскі суд падаў прадстаўнік сям'і. У дакуменце ўтрымліваецца просьба перагледзець вызначэнне суда Кастрычніцкага раёна Мінска, які не задаволіў просьбу 92-гадовай пенсіянеркі прызнаць сына памерлым.

Свечкі па захаранку і Ганчару - Sputnik Беларусь
Маці Юрыя Захаранкі зноў просіць суд прызнаць яе сына памерлым

"Апошнім часам яна здала, пастарэла. Яна разумее, што высвятленне ўсіх абставінаў і пакаранне вінаватых павінны быць у рамках іншай крымінальнай справы. А гэта чыста грамадзянская позва — каб была магчымасць вырашыць хоць бы бытавыя сямейныя пытанні. Кватэра вісіць, зарэгістраваная на Захаранку, якую яна абавязаная аплачваць. 17 гадоў гэта занадта шмат", — патлумачыла падаплёку скаргі праваабаронца Раіса Міхайлоўская. Акрамя таго, 92-гадовая жанчына ўсе гэтыя гады была пазбаўленая магчымасці атрымліваць пенсію па страце карміцеля.

Раённы суд адмовіў Ульяне Захаранка з той жа нагоды, што раней і жонцы экс-міністра Вользе — працягваецца папярэдняе расследаванне ў межах крымінальнай справы аб знікненні экс-міністра.

© Sputnik / Вера ДашкевичМаці Зміцера Завадскага і праваабаронца Раіса Міхайлоўская
Мать Дмитрия Завадского Ольга и правозащитница Раиса Михайловская - Sputnik Беларусь
Маці Зміцера Завадскага і праваабаронца Раіса Міхайлоўская

Прадстаўнік Ульяны Захаранкі патлумачыла матывы скаргі тым, што ў 2002 годзе суд не змог вызначыць, з якога тэрміна лічыць палітыка памерлым, а зараз сям'і нават не даюць магчымасці скарэктаваць просьбу.

"Удакладненне было магчыма ў працэсе суда, але гэтага права заяўніку прадастаўлена не было. Вытворчасць па гэтай справе было прыпыненае аўтаматычна", — сказала ў судзе прадстаўнік сям'і адвакат Наталля Мацкевіч.

Гарадскі суд скаргу Ульяны Захаранкі не задаволіў, спаслаўся на аналагічную грамадзянскую справу Вольгі Захаранкі і крымінальную справу, якая знаходзіцца ў вытворчасці аб знікненні экс-міністра.

Падтрымаць просьбу пажылой жанчыны ў гарадскі суд прыйшлі шэраг апазіцыйных палітыкаў: Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Андрэй Дзмітрыеў, Таццяна Караткевіч, а таксама жонка і маці Дзмітрыя Завадскага, аператара АРТ, без вестак зніклага ў 2000 годзе.

© Sputnik / Вера ДашкевичПікет ля будынка суда, дзе адбывалася слуханне па скарзе Улляны Захаранка.
Пикет возле здания суда, где проходили слушания по жалобе Ульяны Захаренко - Sputnik Беларусь
Пікет ля будынка суда, дзе адбывалася слуханне па скарзе Улляны Захаранка.

"Чаму я прыйшла сюды? Таму што сітуацыя аднолькавая, хоць наша сям'я і атрымала нейкія юрыдычныя правы з прызнаннем сына памерлым. Але душа мая гэтага і не прымае… Проста абурае, калі ад людзей, ад іх чалавечых праблем адмахваюцца. Я не магла сюды не прыйсці, хоць і цяжка ўжо", — сказала маці Завадскага Вольга.

Адвакат Ульяны Захаранкі паведаміла, што рашэнне гарадскога суда будзе абскарджана.

Пасля завяршэння суда апазіцыйныя актывісты далучыліся да пікету АГП, які размясціўся паблізу з гарсудом, каб нагадаць мінакам пра лёс экс-міністра і расказаць пра невырашальныя праблемы яго пажылой маці.

На ўдзельнікаў несанкцыянаванага пікету супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні.

Стужка навiн
0