Заробкі ў студатрадах – ад 200 да 800 рублёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрошы
Грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Студэнты двух сталічных ВНУ і энергетычнага каледжа ўдзельнічалі і ў будоўлі БелАЭС.

Мінск, 1 жні — Sputnik. Зарплаты ў студэнцкіх атрадах рэспублікі вар'іруюцца ад 200 да 800 беларускіх рублёў, паведамілі ў панядзелак у Мінгарвыканкаме.

З 1 мая па 1 жніўня з Мінска ў студатрады выправіліся больш за шэсць тысяч маладых людзей. Так, у сталіцы былі сфарміраваныя 428 студэнцкіх атрадаў, з іх — 104 будаўнічых, пяць сельскагаспадарчых, 68 педагагічных, 13 экалагічных, 188 сэрвісных і 50 медыцынскіх атрадаў.

Будаваць БелАЭС адпраўляліся гэтым летам пяць студэнцкіх атрадаў агульнай колькасцю 83 чалавекі. Гэта студэнты БНТУ, БДУІР, а таксама навучэнцы Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа.

Працуюць студэнты таксама і на рэканструкцыі стадыёна "Дынама", а таксама на будаўніцтва МКАД-2. Гэтыя хлопцы зарабляюць па 700-800 рублёў у месяц. Тыя, хто працуе на заводзе, атрымліваюць каля 600 рублёў, а работнікі педагагічных атрадаў — 200-300 рублёў.

Да восені колькасць студатрадаўцаў плануюць давесці да дзесяці тысяч.

Стужка навiн
0