Фота

Пяць дзён пантыфіка: папатрамвай, падзенне ў Чэнстахове і юныя каталікі

Падпісацца
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik справаздачу аб пяцідзённай апостальскай паездцы Папы Рымскага Францішка ў Польшчу з нагоды традыцыйнага 31-га Сусветнага дня каталіцкай моладзі.

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы прыбыў у Польшчу ў сераду. У яго праграме знаходжання была ўрачыстая імша ў Чанстахове ў гонар 1050-годдзя хрышчэння Польшчы, наведванне былога нацысцкага канцлагера Асвенцым, дзе зараз знаходзіцца дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенаў, хросны ход разам з моладдзю, імша ў кампусе, дзе жылі ўдзельнікі Сусветнага дня каталіцкай моладзі і іншыя мерапрыемствы.

У спецыяльным відэазвароце з нагоды сваёй першай паездкі ў Польшчу Францыск адзначыў, што яна будзе адбывацца пад знакам Міласэрнасці і ўдзячнага шанавання памяці святога Яна Паўла II. Менавіта польскі папа Караль Вайтыла ў 1986 годзе прапанаваў адзначаць Сусветны дзень каталіцкай моладзі на рэгулярнай аснове. З тых часоў гэтыя масавыя святы ўжо адбываліся ў Буэнас-Айрэсе, Сант'яга-дэ-Кампастэла, Чэнстахове, Дэнверы, Маніле, Парыжы, Рыме, Таронта, Кёльне, Сіднэі, Мадрыдзе. У апошні раз сотні тысяч маладых каталікоў з усяго свету з'ехалася ў ліпені 2013 года ў Рыа-дэ-Жанейра, куды тады здзейсніў сваё першае замежнае падарожжа Папа Францыск.

Апостальская паездка ў Польшчу стала ўжо 15-м замежным ваяжам цяперашняга кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы. Яго папярэднік на Апостальскім троне ганаровы папа Бэнэдыкт XVI пабываў у гэтай краіне ўсяго адзін раз, затое святы Ян Павел II дзевяць разоў здзейсніў пілігрымку на родную зямлю.

© REUTERS / Agencja Gazeta/Mateusz Skwarczek/via REUTERS Паломнікі падчас моцнага дажджу на галоўнай плошчы ў Кракаве. Паездка Папы Рымскага Францішка ў Польшчу пачалася 27 ліпеня.
Паломнікі падчас моцнага дажджу на галоўнай плошчы ў Кракаве - Sputnik Беларусь
1/22
Паломнікі падчас моцнага дажджу на галоўнай плошчы ў Кракаве. Паездка Папы Рымскага Францішка ў Польшчу пачалася 27 ліпеня.
© REUTERS / Agencja Gazeta/Jakub Porzycki/via REUTERSДзяўчына з лялькай у выглядзе Папы Рымскага. Паездка Папы Рымскага Францішка ў Польшчу была прымеркавана да 31-га Сусветнага дня каталіцкай моладзі, які сёлета адбываецца ў Кракаве.
Девушка с куклой Папы Римского - Sputnik Беларусь
2/22
Дзяўчына з лялькай у выглядзе Папы Рымскага. Паездка Папы Рымскага Францішка ў Польшчу была прымеркавана да 31-га Сусветнага дня каталіцкай моладзі, які сёлета адбываецца ў Кракаве.
© REUTERS / David W CernyУ аэрапорце Баліцэ пад Кракавам Папу Рымскага сустрэў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата.
У аэрапорце Баліцэ пад Кракавам - Sputnik Беларусь
3/22
У аэрапорце Баліцэ пад Кракавам Папу Рымскага сустрэў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата.
© REUTERS / Kacper PempelФранцыск праехаў у папамабіле па Кракаву разам з кардыналам Станіславам Дзівішам, арцыбіскупам Кракава.
Папа Рымскі - Sputnik Беларусь
4/22
Францыск праехаў у папамабіле па Кракаву разам з кардыналам Станіславам Дзівішам, арцыбіскупам Кракава.
© REUTERS / Agencja Gazeta / Kuba OciepaПапа Рымскі Францыск выступіў у каралеўскім замку Вавель і заклікаў палякаў да салідарнасці з бежанцамі, якія ўцякаюць ад войнаў і голаду і пазбаўленыя сваіх асноўных правоў.
Папа Рымскі Францыск выступіў у каралеўскім замку Вавель - Sputnik Беларусь
5/22
Папа Рымскі Францыск выступіў у каралеўскім замку Вавель і заклікаў палякаў да салідарнасці з бежанцамі, якія ўцякаюць ад войнаў і голаду і пазбаўленыя сваіх асноўных правоў.
© REUTERS / David W CernyНа наступны дзень Папа прыбыў у святыню Ясна Гура ў Чэнстахове, дзе яго сустрэлі шматлікія вернікі.
Папа прыбыў у святыню Ясна Гура ў Чэнстахове - Sputnik Беларусь
6/22
На наступны дзень Папа прыбыў у святыню Ясна Гура ў Чэнстахове, дзе яго сустрэлі шматлікія вернікі.
© REUTERS / Agencja Gazeta/Sebastian Adamus/via REUTERSПаветраныя шары з выявай Папы Рымскага.
Паветраныя шары з выявай Папы Рымскага. - Sputnik Беларусь
7/22
Паветраныя шары з выявай Папы Рымскага.
© REUTERS / David W CernyЧанстохаў – галоўнае месца паломніцтва ў Польшчы. Ян Павел II – Караль Юзэф Вайтыла – нарадзіўся ў гэтых мясцінах. Менавіта ён ў 1986 годзе прапанаваў адзначаць Сусветны дзень каталіцкай моладзі на рэгулярнай аснове.
У Чэнстахове - Sputnik Беларусь
8/22
Чанстохаў – галоўнае месца паломніцтва ў Польшчы. Ян Павел II – Караль Юзэф Вайтыла – нарадзіўся ў гэтых мясцінах. Менавіта ён ў 1986 годзе прапанаваў адзначаць Сусветны дзень каталіцкай моладзі на рэгулярнай аснове.
© REUTERS / Gregorio Borgia/PoolТут знаходзіцца цудатворны абраз Панны Марыі Чэнстахоўскай.
У Чэнстахове - Sputnik Беларусь
9/22
Тут знаходзіцца цудатворны абраз Панны Марыі Чэнстахоўскай.
© REUTERS / Stringer Перад пачаткам імшы Францішак спатыкнуўся. Ён не пацярпеў, яго падтрымалі святары. СМІ выказалі здагадку, што ў Папы мог абвастрыцца радыкуліт.
Папа спатыкнуўся - Sputnik Беларусь
10/22
Перад пачаткам імшы Францішак спатыкнуўся. Ён не пацярпеў, яго падтрымалі святары. СМІ выказалі здагадку, што ў Папы мог абвастрыцца радыкуліт.
© REUTERS / David W CernyРаніцай 28 ліпеня Францыск адслужыў у Чэнстахове ўрачыстую імшу ў гонар 1050-годдзя хрышчэння Польшчы.
Урачыстая імша - Sputnik Беларусь
11/22
Раніцай 28 ліпеня Францыск адслужыў у Чэнстахове ўрачыстую імшу ў гонар 1050-годдзя хрышчэння Польшчы.
© REUTERS / Stefano RellandiniНа цырымонію ўрачыстага прывітання на Кракаўскіх Блонях Папа Рымскі паехаў звычайным гарадскім трамваем. Перад тым, як Францыск сеў у трамвай з надпісам "Трам дэль Папа" (Трамвай Папы), мэр Кракава Яцэк Майхроўскі ўручыў яму ключы ад горада, а ад кіравання Гарадскога грамадскага транспарту Папа атрымаў мадэль трамвая і праязны білет.
Папа Рымскі паехаў звычайным гарадскім трамваем - Sputnik Беларусь
12/22
На цырымонію ўрачыстага прывітання на Кракаўскіх Блонях Папа Рымскі паехаў звычайным гарадскім трамваем. Перад тым, як Францыск сеў у трамвай з надпісам "Трам дэль Папа" (Трамвай Папы), мэр Кракава Яцэк Майхроўскі ўручыў яму ключы ад горада, а ад кіравання Гарадскога грамадскага транспарту Папа атрымаў мадэль трамвая і праязны білет.
© REUTERS / Kacper PempelЗрабіць фота Папы – шчасце для паломніка.
Паломнікі - Sputnik Беларусь
13/22
Зрабіць фота Папы – шчасце для паломніка.
© REUTERS / Filippo Monteforte/PoolПапа Рымскі Францыск наведаў былы канцлагер Аўшвіц-Біркенаў у Асвенцыме. Ён прыбыў да Аўшвіца на аўтамабілі, але прайшоў пешшу праз вароты былога канцлагера з надпісам "Arbeit macht frei" ("Праца вызваляе"), як гэта рабіў падчас свайго візіту ў гэтае месца яго папярэднік, Папа Рымскі Ян Павел II.
Папа Рымскі Францыск наведаў былы канцлагер - Sputnik Беларусь
14/22
Папа Рымскі Францыск наведаў былы канцлагер Аўшвіц-Біркенаў у Асвенцыме. Ён прыбыў да Аўшвіца на аўтамабілі, але прайшоў пешшу праз вароты былога канцлагера з надпісам "Arbeit macht frei" ("Праца вызваляе"), як гэта рабіў падчас свайго візіту ў гэтае месца яго папярэднік, Папа Рымскі Ян Павел II.
© REUTERS / Osservatore Romano/Handout via ReutersПантыфік прайшоў калідорамі 11 блокаў лагера, памаліўся ў камеры, дзе памёр Кольбэ, пасля чаго агледзеў памяшканні будынка і пакінуў запіс у кнізе памяці. На зваротным шляху пантыфік зноў прайшоў праз вароты канцлагера пешшу і ў адзіноце.
Папа Рымскі Францыск наведаў былы канцлагер Аушвiц-Бiркенаў у Асвенцыме - Sputnik Беларусь
15/22
Пантыфік прайшоў калідорамі 11 блокаў лагера, памаліўся ў камеры, дзе памёр Кольбэ, пасля чаго агледзеў памяшканні будынка і пакінуў запіс у кнізе памяці. На зваротным шляху пантыфік зноў прайшоў праз вароты канцлагера пешшу і ў адзіноце.
© REUTERS / Agencja Gazeta/Lukasz Krajewski/via REUTERSПаломнікі чакалі Папу Францішка ў кампусе для малітвы.
Паломнікі чакалі Папу Францішка - Sputnik Беларусь
16/22
Паломнікі чакалі Папу Францішка ў кампусе для малітвы.
© REUTERS / Agencja Gazeta/Mateusz Skwarczek/via REUTERSСвітанак над кампусам паломнікаў на Сусветным дні моладзі. У апошні раз сотні тысяч маладых каталікоў з усяго свету з'язджаліся ў ліпені 2013 года ў Рыа-дэ-Жанейра, куды тады здзейсніў сваё першае замежнае падарожжа Папа Францыск.
Світанак над кампусам - Sputnik Беларусь
17/22
Світанак над кампусам паломнікаў на Сусветным дні моладзі. У апошні раз сотні тысяч маладых каталікоў з усяго свету з'язджаліся ў ліпені 2013 года ў Рыа-дэ-Жанейра, куды тады здзейсніў сваё першае замежнае падарожжа Папа Францыск.
© REUTERS / Agencja Gazeta/Kuba Ociepa/via REUTERS Манашка.
Манашка. - Sputnik Беларусь
18/22
Манашка.
© REUTERS / Stefano RellandiniФранцыск з каталіцкай моладдзю перад імшой блізу Кракава. Нягледзячы на тое, што сама падзея святкуецца Каталіцкай царквой, запрашэнне прыняць удзел у гэтым свяце распаўсюджваецца на ўсіх маладых людзей, незалежна ад іх веравызнання.
Францыск з каталіцкай моладдзю - Sputnik Беларусь
19/22
Францыск з каталіцкай моладдзю перад імшой блізу Кракава. Нягледзячы на тое, што сама падзея святкуецца Каталіцкай царквой, запрашэнне прыняць удзел у гэтым свяце распаўсюджваецца на ўсіх маладых людзей, незалежна ад іх веравызнання.
© REUTERS / Kacper PempelУ нядзелю тут адбылася папская імша з нагоды Дня каталіцкай моладзі.
Папа Рымскі - Sputnik Беларусь
20/22
У нядзелю тут адбылася папская імша з нагоды Дня каталіцкай моладзі.
© REUTERS / Kacper PempelТысячы людзей сабраліся на Вігілію – малітоўнае чуванне з Папам Рымскім.
Тысячы людзей сабраліся на Вігілію - Sputnik Беларусь
21/22
Тысячы людзей сабраліся на Вігілію – малітоўнае чуванне з Папам Рымскім.
© REUTERS / Kacper PempelА потым ён паляцеў. Візіт Папы Рымскага ў Польшчу скончыўся ў нядзелю 31 ліпеня.
Візіт Папы Рымскага ў Польшчу скончыўся - Sputnik Беларусь
22/22
А потым ён паляцеў. Візіт Папы Рымскага ў Польшчу скончыўся ў нядзелю 31 ліпеня.
Стужка навiн
0