МІНСК, 2 жні — Sputnik. Дарожныя рабочыя завяршылі кладку пліткі на адным з участкаў мінскага праспекта Пераможцаў — на адрэзку ад гатэля "Юбілейны" да Музея Вялікай Айчыннай вайны на ходніках з'явіўся ўзор традыцыйнага беларускага арнамента.
Работы вяліся каля месяца, на сёння завершана кладка пліткі на правым баку праспекта і пачаты дэмантаж асфальтавага пакрыцця на левым баку. Мінчане з задавальненнем фатаграфуюць элементы арнаментальнага ўзору "Маладосць", якія з'явіліся на дарожцы
Гэта традыцыйная назва дадзенага сімвала, этнографы кажуць, што ён падобны на іншы сімвал — "Краса".
Маштабныя працы на набярэжнай Свіслачы і праспекце Пераможцаў пачаліся пасля праверкі чыноўнікамі ў чэрвені — тады па цэнтры сталіцы прайшліся кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец, віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава, а таксама мэр Мінска Андрэй Шорац і іншыя.