Куток гаспадынькі: жэлейны пірог без выпякання

© Photo : Анастасія КупрыянаваПірог з ягад
Пірог з ягад - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Просты, прыгожы, а галоўнае – смачны дэсерт, які адніме ў вас зусім няшмат часу, затое падорыць максімум задавальнення ад свежых сезонных ягад!

Анастасiя Купрыянава, Sputnik.

Для таго каб спячы гэты пірог, трэба зусім няшмат часу: выдаткаваўшы паўгадзіны ўвечары, да ранішняй кавы вы атрымаеце найсмачнейшы дэсерт.

Для жэлейнага пірага вам спатрэбяцца:

  • 200 г печыва
Мармуровы дэсерт - Sputnik Беларусь
Куток гаспадынькi: гатуем мармуровы дэсерт
  • 50-70 г вяршковага масла
  • 300 г ягад (вішня, чарэшня, трускаўка, маліна — а можна і змяшаць)
  • 2 шклянкі соку
  • 20 г жэлаціну
  • цукар, каньяк — на ваш густ
  • Гэты пірог можна рабіць у некалькі этапаў, прытым кожны адніме ў вас усяго дзесяць-пятнаццаць хвілін.

    Першае, што патрэбна — нагрэць сок (у мяне — вішнёвы), але не даводзіць яго да кіпення.

    © Photo : Анастасія КупрыянаваПадаграваем ягадны сок
    Падаграваем ягадны сок - Sputnik Беларусь
    Падаграваем ягадны сок

     

    Гарачым сокам заліваем жэлацін, каб ён набрыняў і распусціўся.

    Парада гаспадынькi: калi жэлацін не распусціўся як след, трэба працэдзiць сок праз сіта ці марлю.

    © Photo : Анастасія КупрыянаваЗаліваем жэлацін
    Заліваем жэлацін - Sputnik Беларусь
    Заліваем жэлацін

    Ягады трэба старанна прамыць (для свайго пірага я ўзяла чарэшню), выдаліць костачкі і засыпаць цукрам. У дадатак можна ўліць 1-2 лыжкі каньяку і пакінуць ягады настаяцца, пакуль распускаецца і астывае жэлацін.

    © Sputnik / Анастасія КупрыянаваЧарэшня
    Чарэшня - Sputnik Беларусь
    Чарэшня

    Пакуль пакінем будучае жэле і начынне і зробім цеста. Яно гатуецца прасцей простага: печыва трэба як след здрабніць — у ступцы, блендары, а то і папросту раскачаць качалкай на дошцы.

    © Photo : Анастасія КупрыянаваЗдрабняем печыва на крошкі
    Здрабняем печыва на крошкі - Sputnik Беларусь
    Здрабняем печыва на крошкі

    Дадаем у печыва масла (можна яго папярэдне растапiць) і старанна вымешваем; масла не павінна быць занадта шмат — досыць, каб печыўнае крошыва стала з выгляду тлустым і пачало зліпацца.

    © Photo : Анастасія КупрыянаваДадаем масла
    Дадаем масла - Sputnik Беларусь
    Дадаем масла

    Выкладзем атрыманае крохкае цеста ў форму для пірага, добра ўтаўчом яго ў форму, а зверху высыпем ягады і заліем іх астуджаным жэле.

    © Photo : Анастасія КупрыянаваЯгады
    Ягады - Sputnik Беларусь
    Ягады

    Пірог пакінем на холадзе на 6-8 гадзін — пакуль не застыне жэле. Зручна зрабіць пірог звечара і да раніцы прыбраць яго ў лядоўню.

    © Photo : Анастасія КупрыянаваПірог гатовы!
    Пірог гатовы! - Sputnik Беларусь
    Пірог гатовы!

    Смачна есцi!

    Стужка навiн
    0