Навальніцы і вецер: сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

© Flickr / n8fooНававльніца. Архіўнае фота
Нававльніца. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навальніцы, якія суправаджаюцца шквалістым ветрам, будуць грымець па ўсёй тэрыторыі рэспублікі да канца дня.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Навальніцы і шквалісты вецер прагназуюць сіноптыкі на другую палову серады, з улікам неспрыяльнага надвор'я Гідрамет абвясціў на 3 жніўня аранжавы ўзровень небяспекі.

Хмарнае неба. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Рабаў: першы тыдзень жніўня будзе спякотным і дажджлівым

"Да 19 гадзін па рэспубліцы і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Навальніцы захаваюцца да канца дня", — удакладнілі ў Гідраметцэнтры.

У Мінску таксама чакаецца навальніца, пры навальніцы магчымы парывы ветру да 14 м/с.

У чацвер і пятніцу таксама магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы, але крыху пацяплее — да +21…28°С днём у чацвер; +24…29°С, а па паўднёвай палове +30…34°С у пятніцу.

Стужка навiн
0