Мінск, 1 жні — Sputnik. Першы тыдзень жніўня будзе гарачым, але ва ўсе дні чакаюцца дажджы, паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
"Жнівень пачнецца з няўстойлівага надвор'я з дажджамі. Задажджыцца на пачатку тыдня, такое надвор'е прынясуць актыўныя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы", — сказаў сіноптык.
Ён таксама ўдакладніў: у аўторак па ўсходзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, шквалы і моцныя ліўні, тэмпература ўначы складзе +10…17°С, удзень +21…27°С.
У сераду таксама пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы, але будзе крыху халадней — днём да +25°С.
"Далей з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане крыху меншы i ў Беларусь пачне паступаць больш цёплае паветра з Міжземнага мора", — паведаміў сіноптык.
Так, у чацвер зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, а днём тэмпература паднімецца да +28°С, у пятніцу па паўднёвай палове краіны — да +32°С.
У суботу і нядзелю верагоднасць дажджоў захаваецца, а тэрмометры ў першы дзень выходных пакажуць +27…33°С, у апошні дзень тыдня — да +28°С.