"Party-Zan фільм": як прайшла закрытая вечарынка Курэйчыка

© SputnikВыступ музыкаў на вечарыне Курэйчыка
Выступ музыкаў на вечарыне Курэйчыка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёр Андрэй Курэйчык перастаў дражніць "Беларусьфільм" "партызанфільмам" і сабраўся зняць свой "Party-Zan Фільм".
Алена Васільева, Sputnik.
Закрытая вечарына, прысвечаная пачатку здымак карціны "Party-Zan Фільм", адбылася ў мінскім бары Bristle ў Дзень ВДВ. Выканаўца Лявон Вольскі спяваў "Трох чарапах", Піт Паўлаў прыйшоў на імпрэзу ў берэце дэсантніка, Аляксандр Памідораў здымаў усіх на тэлефон, а сам рэжысёр абдымаў тых, хто сабраўся. Большая частка прысутных — мецэнаты, якія ахвяравалі сродкі на стварэнне "Party-Zan фільм" на краудфандынгавай платформе Ulej.
"Party-Zan" — ад слова "party", "вечарынка", так што мэта мерапрыемства — не хавацца ў барах, пускаючы пад адхон Мінкульт", — удакладніў Курэйчык.
Для таго каб весялосць запанавала ў бары ў максімальна сціслыя тэрміны, гасцям падрыхтавалі бясплатны фуршэт.
Пра блакітны берэт Паўлава прысутным распавядаў Памідораў: "А вы не ведалі, што ён быў у дэсанце?". Астатнія ўмоўныя партызаны разбіліся на творчыя групы і абмяркоўвалі свае праекты і корпус рэактара БелАЭС, які ўпаў.
Аказалася, што большасць прысутных — людзі творчыя: сцэнарысты, не адыходзячы ад барнай стойкі, пад песні Вольскага знаходзілі сабе рэжысёраў, а арганізатары івэнтаў — капірайтэраў.
"Party-Zan фільм" пазіцыянуецца як сучасная моладзевая камедыя. Спроба зняць першы ў Беларусі поўнаметражны фільм з дапамогай краудфандынга прадыктавана жаданнем уцягнуць беларускую грамадскасць у вытворчасць прыватнага кіно, якая не залежыць ад дзяржаўнага фінансавання.
Стужка навiн
0