Летнія Алімпійскія гульні стартуюць 5 жніўня. Прадстаўнікі Беларусі працягваюць прыбываць у Алімпійскую вёску, раней туды прыехалі жаночая баскетбольная зборная, велагоншчыкі, тэнісісты і іншыя спартсмены.
У сераду ад штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў сталіцу Гульняў-2016 выправілася яшчэ адна дэлегацыя ў складзе сінхраністак, дзюдаістаў, лёгкаатлетаў і цяжкаатлетаў.
Настрой у спартсменаў перад адлётам у Рыа баявы. Беларусы маюць намер змагацца за месца на п'едэстале і "зрабіць" усіх супернікаў.