Відэа

Тут хіт па-свойму загучыць: адэсіты запрасілі "Еўрабачанне" да сябе

Падпісацца
Адэскія музыкі вырашылі арыгінальным чынам заявіць пра тое, што іх родны горад варты таго, каб прыняць у сябе "Еўрабачанне-2017". Глядзіце "відэавізітоўку" ад артыстаў.

У відэароліку адэсіты з іроніяй заявілі, што ім усё адно, дзе адбудзецца "Еўрабачанне" ў 2017 годзе, няхай гэта будзе адэскі Палац спорту, Пацёмкінская лесвіца, стадыён "Чарнаморац" ці Оперны тэатр.

"Самае галоўнае — што ў наступным годзе конкурс "Еўрабачанне" у Адэсе ўбачыць і запомніць ўвесь свет", — сказалі адэсіты.

І, як належыць у "відэавізітках", артысты выканалі песню — пра тое, як "Адэса-мама" чакае "Еўрабачанне" — на музыку з песні гурта Queen.

Улады Украіны павінны былі абвясціць аб выбары сталіцы папулярнага сусветнага песеннага конкурсу 27 ліпеня, аднак у выніку горад так і не абралі праз "цяжкасці фінансавага характару". Пры гэтым у фінал спаборніцтва паміж гарадамі прайшлі Кіеў, Днепр (былы Днепрапятроўск) і Львоў.

Стужка навiн
0