МІНСК, 4 жні — Sputnik. У ракаўскай парафіі штогод велічна адзначаецца гэтая ўрачыстасць. Парафіяне і госці моляцца аб патрэбных ласках праз заступніцтва святога Дамініка, паведамляецца на сайце catolik.by.
Таксама ў гэтыя дні ў ракаўскай святыні можна ўшанаваць старадаўні абраз святой Марыі Магдалены. Гэты абраз, зніклы з касцёла ў савецкія часы, цудоўным чынам вярнуўся на сваё месца і зараз, адрэстаўраваны, дэманструецца парафіянам дзеля магчымасці зблізу ўбачыць прыгожы твор мастака і памаліцца да св. Марыі Магдалены. Пасля абраз будзе змешчаны ў бакавым алтары святыні.
Падчас урачыстасцяў адбудзецца канцэрт арганнай і вакальнай музыкі ў выкананні арганіста Юрыя Габруся і мецца-сапрана Кацярыны Крашчук — уваход вольны.