МІНСК, 4 жні — Sputnik. Гідраметцэнтр Беларусі папярэдзіў пра неспрыяльныя прагнозы на пятніцу.
Згодна з інфармацыяй сіноптыкаў, удзень 5 жніўня па поўдні рэспублікі будзе да 33 градусаў цяпла, у сталіцы чакаецца ўсяго на пару градусаў менш.
"Па паўднёвай палове рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30…33°C, у Мінску +30…31°C", — паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Сіноптыкі адзначылі, што ў сувязі з гэтым у Беларусі ў пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.