Дзеці-вундэркінды ля Ратушы: юныя таленты зладзяць канцэрт

© Sputnik / Александр Поготов / Перайсці ў медыябанкПарад духавых аркестраў, архіўнае фота
Парад духавых аркестраў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цэнтры Мінска будуць граць музыки, самыму малодшаму з іх усяго дзевяць гадоў.

МІНСК, 4 жні — Sputnik. Дзіцячая музычная субота адбудзецца 6 жніўня ў рамках праекта "Класіка ля Ратушы" — у межах канцэрту выступяць спадчанныя музыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў і стыпендыяты фонду прэзідэнта.

У першым аддзяленні канцэрта гледачоў на плошчы Свабоды чакае сустрэча са скрыпачкай Машай Цхаўрэбавай, цымбалісткай Насцяй Сляпцовай, баяністам Данілам Міхалко, гітарыстам Яўгенам Наварка. Малодшаму з талентаў усяго дзевяць гадоў, старэйшаму — пятнаццаць.

"Другое аддзяленне вечара пройдзе ў фармаце інтэрактыўнага канцэрту па п'есе "Вось бы" Яфрэма Падгайца. Акампанаваць будзе не толькі Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Яўгена Бушкова, але і гледачы канцэрта", — паведамілі Sputnik арганізатары.

Акрамя таго, арганізатары канцэрта ля Ратушы прадставяць мінчанам калекцыю дзіцячага адзення вядомага дызайнера і майстра аўтарскай лялькі Ірыны Сазановіч і святочныя дзіцячыя сукенкі. А потым можна будзе паўдзельнічаць у стварэнні найбуйнейшага арт-палатна ў краіне — маштабная размалёўка будзе чакаць дзяцей і бацькоў удзень, у 16:00.

Паводле слоў суразмоўцаў Sputnik, а 19:50 на дзіцячай пляцоўцы (справа ад галоўнай сцэны) пачнецца шоу з удзелам джэк-расел-тэр'ера.

Стужка навiн
0