МІНСК, 5 жні —Sputnik. Грамадзяне Афганістана арганізавалі ў Беларусі канал незаконнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным памежным камітэце рэспублікі (ГПК).
На гэтым тыдні, 2 жніўня, у Барысаве былі затрыманыя восем замежнікаў, якія чакалі сваёй чаргі для перапраўкі ў ЕС.
"Паводле атрыманых дадзеных, арганізатары вышэйпаказанай супрацьпраўнай дзейнасці — ураджэнцы Афганістана — арганізавалі незаконны ўезд мігрантаў з Расіі і іх размяшчэнне ў Беларусі. Аператыўнае суправаджэнне нелегалаў праводзілася ад расейска-беларускай мяжы да месца іх размяшчэння", — распавялі ў ведамстве.
Разам з мігрантамі быў затрыманы і адзін з арганізатараў злачыннай групы.
"Узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да арганізатараў канала нелегальнай міграцыі. Праводзяцца мерапрыемствы па ўсталяванні і прыцягненню ўсіх удзельнікаў міжнароднай злачыннай групы да адказнасці", — адзначылі ў ДПК.
Паводле дадзеных Дзяржпамежкамітэта, у 2016-м годзе было ліквідавана 19 каналаў незаконнай міграцыі, затрымана 30 арганізатараў і памагатых.