МІНСК, 5 жні — Sputnik. Больш за 220 чалавек патанулі ў рэспубліцы з пачатку бягучага года, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Мінскай гарадской арганізацыі ТРВАД (Таварыства ратавання на вадзе).
"Паводле аператыўных дадзеных ТРВАД да пачатку года па 1 жніўня ў Беларусі праз утапленне загінула 224 чалавекі, з іх 22 непаўналетніх", — сказалі ў арганізацыі.
Там таксама паведамілі, што супрацоўнікамі Ратавання на вадзе за гэты перыяд было выратавана 320 чалавек, у тым ліку 85 дзяцей.
Паводле дадзеных арганізацыі, больш за ўсё патанулых зарэгістравана ў Брэсцкай (51 чалавек) і Мінскай (49) абласцях. Менш за ўсё людзей патанула ў Гомельскай вобласці — 20.
У Таварыстве ратавання на вадзе таксама паведамілі, што за аналагічны перыяд 2015 года быў зафіксаваны 231 выпадак утаплення, у тым ліку на вадаёмах загінулі 20 дзяцей.