Жыццё без таблетак: замовы шаптух і зёлкі з "асаблівай сілай"

© Sputnik / Дмитрий БосакЛекавыя зёлкі
Лекавыя зёлкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэцэпты народнай медыцыны і самыя моцныя замовы шмат гадоў збіраюць у "Доме зёлкі" вёскі Стрэльна ў Іванаўскім раёне, тут жа сабрана адзіная картатэка навакольных знахароў і шаптуноў.

Дзмітрый Босак, Sputnik.

"Калі мы хварэлі, не пілі таблетак. Я бачыла, чым нас лячылі. Бацька дажыў да 83-х, а бабуля — да 97-і. Мы не ведалі ні "Лісмы", ні "Гіты". У нас на стале быў грушавы кампот, ліпавы або малінавы чай", — пачынае аповед пра народную медыцыну загадчыца філіяла традыцыйнай культуры "Дом зёльніка" Мотальскага музея народнай творчасці Галіна Войцішук.

Сонечная раніца ў лесе: усё жывое імкнецца пад цёплыя промні. - Sputnik Беларусь
Фота
Дробак сонейка ў дождж

Пад музей народнай медыцыны прыстасавалі будынак былога вясковага дома культуры. На першым паверсе знаходзіцца уступная частка экспазіцыі і фітабар, дзе праводзіцца дэгустацыя травяной гарбаты, а неўзабаве, пасля рамонту, з'явіцца магчымасць пакаштаваць традыцыйныя стравы. Паверх пад дахам — "Бабуліны вышкі" — менавіта тут, на гарышчы, бабулі высушвалі сабраныя лекавыя зёлкі. Тут жа, на другім паверсе, знаходзіцца імправізаваны "Бабульчын пакойчык" са старадаўнімі рэчамі з вясковай хаты і зала для лекцый.

У калекцыі "Дома зёльніка" больш за 120 відаў "зёлак", мноства кніг па традыцыйнай медыцыне і картатэка бабак-шаптух са Стрэльна і суседніх вёсак — усяго 28 бабуль і 2 дзяды. У базе паказаная кароткая інфармацыя пра шаптуноў, якія хваробы яны ацалялі і тэксты іх замоў.

Паглядзець на ўнікальную экспазіцыю едуць турысты з Канады, Ісландыі, Польшчы, Кітая, Францыі. Двойчы музей наведваў былы амерыканскі пасол, навуковая цікавасць узнікла ў акадэмікаў з Санкт-Пецярбурга. У кнізе водгукаў шмат запісаў ад беларускіх чыноўнікаў рознага ўзроўню.

© Sputnik / Дмитрий БосакЗагадчыца філіяла традыцыйнай культуры "Дом зёльніка" Мотальскакга музея народнай творчасці Галіна Войцішук.
Заведующая филиалом традиционной культуры Дом травника Мотольского музея народного творчества Галина Войтишук. - Sputnik Беларусь
Загадчыца філіяла традыцыйнай культуры "Дом зёльніка" Мотальскакга музея народнай творчасці Галіна Войцішук.

"Едуць сем'ямі, індывідуальна, едзе прафесура. Учора гараджанка была, пазаўчора сям'я прыехала. Дзесьці стараемся рэцэпцік даць, дзесьці да бабкі адвесці. Людзі едуць з праблемамі, таму што многія зараз хварэюць. Медыцына робіць вялікую справу. Але, калі яна ставіць такі дыягназ, што хваробу трэба лячыць гадамі, куды звярнуцца па дапамогу? Да народнай медыцыны", — упэўненая Галіна Іванаўна.

Мята — супраць неўрозу, а каштан — калі баляць суставы

Зала "Бабуліны вышкі" падзелена на тры часткі. У інфармацыйным аддзеле сабраны агульныя звесткі аб тым, дзе, калі і якія лекавыя расліны можна збіраць. Аддзел "Расліны здароўя" змяшчае больш канкрэтную інфармацыю аб травах, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні як у народнай медыцыне, так і ў звычайнай. Акрамя засушаных раслін сярод экспанатаў можна знайсці прэпараты, якія прадаюцца ў аптэках. Напрыклад, парашок "Инсти", які ўжываецца пры прастудных захворваннях, і бальзам "Спасатель" — для прафілактыкі скурных пашкоджанняў.

"Тысячагоддзя таму чым лячыліся? Зёлкі, мазі — вось народныя лекары. Нават падчас чумы і халеры палілі вогнішчы з розных зёлак дзеля таго, каб іх пах ратаваў", — тлумачыць суразмоўца Sputnik.

У наступнай частцы залы сабраны травяністыя расліны поля, лесу і луга. Верас, васілёк, хвошч палявы, цыкорый, лекавыя дрэвы і кусты, абляпіха, ліпа, хмель, рабіна — усе яны па-свойму гаючыя.

"Ад шматлікіх хвароб можна пазбавіцца. Народная медыцына не ўсемагутная, але тое, што яна дапамагае — гэта ўжо даўно даказана. Часцей за ўсё прыязджаюць да нас у музей з сардэчнымі захворваннямі, гіпертаніяй, суставамі. Мы прапануем сардэчнікам ландыш, мятку, мялісу. Зараз распаўсюджана праблема псіхозаў, неўрозаў — рэкамендуем пастаянна піць чай з мятай, мелісай і баркуном. Забыцца пра ўсё, выходзіць на паветра, адпачываць ад кампутара. Праблемы з вачыма — дапаможа лісце чарніцы.

Боль у суставах далягае — плады і кветкі каштана, акацыі, белага бэзу", — дзеліцца з ходу рэцэптамі загадчыца "Дома зёльніка".

© Sputnik / Дмитрий БосакГаліна Войцешук цікавіцца зёлкамі шмат гадоў, яшчэ студэнткай вывучала расліны ў Белавежскай пушчы
Галина Войтишук интересуется травами много лет, еще студенткой изучала растения в Беловежской пуще - Sputnik Беларусь
Галіна Войцешук цікавіцца зёлкамі шмат гадоў, яшчэ студэнткай вывучала расліны ў Белавежскай пушчы

Асноўныя гаючыя зёлкі Галіна Войцішук імкнецца сабраць да Купальскай ночы. Паводле народных павер'яў, яны адрозніваюцца асаблівай сілай і гаючымі ўласцівасцямі. Астатнія запасы яна робіць да восені па календары збору.

Еш, маліся, кахай

Пра зёлкі Галіна Іванаўна ведае не толькі са слоў знахарак, але і з навуковага пункту гледжання. Жанчына атрымала педагагічную адукацыю ў Брэсце. На другім курсе студэнтка выправілася на практыку ў Белавежскую пушчу, дзе шукала і вывучала расліны. Альбом з сабранымі ў той час знаходкамі цяпер адзін з экспанатаў "Дома зёльніка".

Да працы ў музеі народнай медыцыны амаль 40 гадоў Галіна Войцішук была настаўнікам біялогіі ў мясцовай школе. Адзін з яе выпускнікоў — кандыдат тэхнічных навук, адзін, у Берліне — хімічных.

"У нас быў участак у два гектара. З сакавіка выходзілі з вучнямі і працавалі. Выгадоўвалі і буракі кармавыя, і агуркі, і іншую агародніну. Свіней, трусоў гадавалі. Прывучалі людзей працаваць. Сеялі, аралі, палівалі", — згадвае зялярка.

Працоўнае выхаванне, паводле словаў жыхаркі Стрэльна, было адным са складнікаў здаровай вясковай сям'і.

"Людзі пытаюцца, чаму ў вас так доўга жывуць — па 80-90 гадоў. Ды яшчэ на нагах і працуюць. Яны елі ўсё натуральнае, маліліся богу, карысталіся усім зямным, жадалі адзін аднаму дабра і не было псіхалагічных перагрузак, як цяпер", — тлумачыць Галіна Іванаўна.

"Адной таблеткай усіх праблем не развяжаш"

Вёска Стрэльна ганарыцца сваімі бабулямі-шаптухі. Памяць пра іх увекавечылі ва ўнікальнай картатэцы народных лекараў. У "Доме зёльніка" сабралі ўсе змовы, варажбы і рэцэпты, якія перадалі шаптуны.

© Sputnik / Дмитрий БосакДом зёльніка
Дом травника в Ивановском районе Брестской области - Sputnik Беларусь
Дом зёльніка

Калі Галіна Іванаўна разбірала старую хату, знайшла пажоўклыя лісточкі, якім больш за 60 гадоў. З аднаго боку яе малюнкі — двухгадовай дзяўчынкі. А з другога боку запісаны "удар", які чытала яе бабуля.

"Спачатку малілася — чытала "Ойча наш". А потым такія словы: "Ішла Маці, а насустрэчу ёй ішоў сын. Куды ты ідэш сынок? Я іду соколів стрэляты. А я іду суставы наставляты. Я тобі прашу не стрэляй у голаву, а стрэляй у суставы, сынок. Я прашу ўсе суставы на месца статы". І вось такім шляхам, пасля змовы, ацёк з сустава спадаў, чалавек назаўтра ішоў у поле працаваць. Такім спосабам ратаваліся", — кажа жанчына.

Як распавяла зялярка, хваробы шаптухі папярэджвалі па-рознаму: то абярэг прачытаюць, то шпільку павесяць, то чырвоную нітку на запясце завяжуць — не кожны чалавек, паглядзеўшы на цябе, пажадае дабра, можа забраць добрую энергетыку. Нават алкагалізм бабулькі маглі вылечыць за некалькі дзён.

"Яны давалі набор травы. Чалавек два-тры дні піў з яго настойку на п'яную галаву. Яго ванітавала, потым на гэты пах выпрацоўвалася агіда. Пачытала замову — і чалавек пайшоў сена касіць", — дзеліцца спосабам лячэння Галіна Іванаўна.

У жывых з "чародейской" картатэкі засталося некалькі чалавек. Кожны лекар здольны замаўляць ад розных хвароб. Адна магла ад сурокаў і кілы выратаваць, іншая шаптала ад "удару" і ячменю на вачах.

"Цяпер шукаюць, цікавяцца людзі, таму што стала мала гэтых бабулек, а праблем шмат. Адной таблеткай усе праблемы не развяжаш, трэба шукаць і іншыя сродкі", — рэзюмуе суразмоўца.

Стужка навiн
0