МІНСК, 6 жні — Sputnik. Сезон нарыхтовак пачынаецца ў Беларусі, а медыкі папярэджваюць аб небяспецы батулізму і нагадваюць пра меры засцярогі.
Большасць гаспадынь пачынае рабіць нарыхтоўкі на зіму ў жніўні, пасля першых ураджаяў. Пры гэтым важна памятаць аб правілах бяспекі, каб потым не стацца ахвярай каварнага захворвання батулізм.
Медыкі пры падрыхтоўцы закатак рэкамендуюць строга прытрымлівацца наступных правілаў:
- адмовіцца ад набыцця з рук кансерваваных прадуктаў (агародніны, рыбы), вяленых мясных і рыбных вырабаў, прыгатаваных у хатніх умовах;
- гародніна і плады для кансервавання павінны быць старанна адмыты ад часціц зямлі; недапушчальна выкарыстоўваць для кансервацыі гародніну, садавіну, ягады з прыкметамі недабраякаснасці;
- выконваць рэжым стэрылізацыі тары, прызначанай для кансервавання;
- не ўжываць кансервы з прыкметамі "бамбажа" (уздуцце слоіка);
- рэкамендуецца тэрмічная апрацоўка (кіпячэнне 20-30 хв) непасрэдна перад ужываннем кансерваваных у хатніх умовах прадуктаў, асабліва грыбоў;
- неабходна адмовіцца ад поўнай герметызацыі: замест металічных накрывак зачыняць банкі поліэтыленавымі.
Батулізм належыць да харчовых атручванняў бактэрыяльнай прыроды, прычынай якога з'яўляецца не сама бактэрыя, а выпрацоўваемы ёю батулатаксін (нейратаксін) — адна з самых моцных біялагічных атрут. Як правіла, выпадкі захворвання ім становяцца часцейшымі ўзімку і ранняй вясной.