МІНСК, 7 жні — Sputnik. Расійскі пісьменнік і сцэнарыст Эдуард Успенскі, аўтар казкі пра Дзядзьку Фёдара, ката Матроскіна і сабаку Шарыка, напісаў працяг "Прастаквашына".
Новы аповед завецца "Прастаквашына. Бітва за пошту". Малюнкі да яго выканалі ілюстратары "Аднакласнікаў".
"У свой час я шмат матаўся па краіне і выступаў перад чытачамі. Чытачы, чытачы, чытачы! 300 тысяч адных чытачоў у кожнай паездцы. Цяпер я езджу менш — павялічыліся адлегласці і падаражэлі квіткі. Але вось у мяне з'явілася магчымасць мець стасункі з вялікай колькасцю чытачоў, не выходзячы з дому", — напісаў сам аўтар, які зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы.
Чым скончыцца новая гісторыя пра Дзядзьку Фёдара, пакуль невядома, і шмат у чым залежыць ад рашэння карыстальнікаў сайта. Зарэгістраваныя ў сацыяльнай сетцы могуць паўплываць на фінал казкі. Вынікам анлайн-аповеду стане інтэрактыўная кніга з ілюстрацыямі, якую заўжды можна знайсці ў адпаведнай групе.
Каб карыстальнікам прасцей было пагружацца ў вясковую атмасферу Прастаквашына, стваральнікі сайта выпусцілі стыкеры з катом Матроскіным, дзядзькам Фёдарам ды іншымі героямі казкі.