Вядзенне агню ажыццяўлялася з 23-мм спараных зенітных установак тыпу ЗП-23, устаноўленых на бронемашыны КамАЗ, і кітайскіх 25-мм зенітных установак, замацаваных на грузавых аўтамабілях Shaanxi SX2150.
У вайсковым конкурсе прымаюць удзел каманды з Кітая, Венесуэлы, Егіпта, Беларусі, Казахстана, Сербіі і Расіі. Усяго ў спаборнiцтвах у рамках вучэнняў "Чыстае неба" бяруць удзел прыкладна 150 вайскоўцаў.
Завершыцца спаборніцкая праграма "Чыстага неба" самым відовішчным этапам — камбінаванай эстафетай.