Рабаў пра надвор'е на тыдзень: халаднавата і з дажджамі

© PexelsКроплі на павуцінні
Кроплі на павуцінні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да канца тыдня ў Беларусь будзе паступаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынаўскага паўвострава.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, горача будзе толькі на паўднёвым усходзе краіны, паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Па дадзеных Гідрамета, большую частку тыдня надвор'е ў краіне будзе вызначаць атмасферны фронт, які будзе павольна перамяшчацца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход Беларусі.

Жнівень у Мінску - Sputnik Беларусь
Рабаў: у нас не тропікі, але спякотныя дні яшчэ будуць

"У аўторак уначы ў паўночна-заходніх раёнах, днём па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, тэмпература ўначы складзе +9…16°С, удзень +24…30°С, па паўночным захадзе — каля +23°С", — сказаў Рабаў.

Па словах сіноптыка, у сераду франтальны раздзел будзе далей ссоўвацца ўглыб краіны і кароткачасовыя дажджы пройдуць ужо ў заходніх і цэнтральных раёнах, месцамі не выключаны навальніцы, а тэмпература пачне паніжацца і складзе ўначы +10…17°С, днём +18…25°С, пры гэтым па паўднёвым усходзе будзе яшчэ горача — да +30°С.

У чацвер, распавёў Рабаў, таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы — ужо на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а днём будзе халаднавата: +15…22°С, па паўднёвым усходзе + 23…29°С.

"Далей атмасферны фронт пакіне нашу краіну, але пры гэтым у Беларусь будзе паступаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынаўскага паўвострава", — удакладніў сіноптык.

З пятніцы па нядзелю месцамі пройдуць дажджы, уначы тэмпература складзе +6…13°С, удзень — толькі +17…24°С.

Стужка навiн
0