Праваслаўныя 9 жніўня моляцца да Святога Панцеляймона-лекара

© Public DomainАбраз пакутніка і цаліцеля Панцеляймона
Абраз пакутніка і цаліцеля Панцеляймона - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна народным вераванням, зёлкі і карані, сабраныя ў дзень ушанавання гэтага святога, валодалі сілай ацалення ад шматлікіх хвароб.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Праваслаўная царква 9 жніўня шануе памяць Святога Панцеляймона, які лічыцца лекарам і заступнікам воінаў, паведамілі ў БПЦ.

"Святы Панцеляймон — адзін з самыш шануемых у праваслаўі святых. Паводле традыцыі, у гэты дзень вернікі прыходзяць у храмы, каб папрасіць святога аб духоўным і фізічным ацаленні", — паведамілі Sputnik у аўторак у мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы.

Паводле слоў святароў, напярэдадні ў храмах прайшлі усяночныя чуванні.

На абразах лекар Панцеляймон намаляваны з невялікім куфрам, у якім знаходзяцца гаючыя зёлкі, у левай руцэ, і тоненькай лыжкай — у правай руцэ.

Шанаванне святога пакутніка Панцеляймона ў праваслаўі вядома з XII стагоддзя. Святыя яго моцы часціцамі разышліся па ўсяму хрысціянскаму свету, а глава ў цяперашні час захоўваецца ў Рускім Афонскім Свята-Панцелямонаўскім манастыры.

Паводле народных вераванняў, Панцеляймон вылечваў хворых з дапамогай зёлак, карэнняў, імху, кары раслін, гліны, камянёў.

Як адзначылі этнографы, 9 жніўня лічылася "моцным днём" для збору лекавых зёлак і карэнняў.

"Зёлкі, сабраныя ў гэты дзень, валодаюць асаблівай гаючай сілай, іх адносілі ў царкву асвячаць і затым зберагалі ўсю зіму", — распавялі этнографы.

Стужка навiн
0