Цэнтр SOS-паведамленняў ад людзей са слабым слыхам адкрыюць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоДадаткі на смартфоне
Дадаткі на смартфоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цэнтр стане сувязным звяном паміж людзьмі з парушэннямі слыху і экстранымі службамі – прыняўшы выклік, сурдаперакладчык перанакіруе яго адпаведным спецыялістам.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Першы ў краіне цэнтр прыёму паведамленняў ад людзей з парушэннямі слыху адкрыюць у Мінску, паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама са спасылкай на намесніка старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Ірыну Дудку.

Сурдаперакладчыкі цэнтра стануць свайго роду пасярэднікамі паміж глухімі і людзьмі са слабым слыхам з аднаго боку і экстранымі службамі з другога.

"Людзі са слабым слыхам, сутыкнуўшыся з праблемай, змогуць перадаць заяўку сурдаперакладчыкам цэнтра з дапамогай Skype, факса, SMS, або праграмнага забеспячэння для мабільных сродкаў сувязі тыпу Wahts App або Viber. Пасля гэтага супрацоўнік аператыўна звяжацца са спецыялістамі для ліквідацыі ўзніклай надзвычайнай сітуацыі", — распавяла Дудка.

Пры гэтым спецыяліст пакуль не стала анансаваць нумар тэлефона новай службы, але ўдакладніла, што працаваць новы цэнтр пачне 25 жніўня на базе ГА "Беларускае таварыства глухіх". У штаце Цэнтра будуць працаваць чатыры сурдаперакладчыкі. Дапамога будзе аказвацца бясплатна.

Стужка навiн
0