"Чырвоны харчавік": зарплату зефірам не выдаем

Падпісацца
На прадпрыемстве назвалі "лухтой" чуткі пра тое, быццам частка супрацоўнікаў атрымлівае заработную плату прадукцыяй.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Бабруйскае прадпрыемства "Чырвоны харчавік" не адчувае цяжкасцяў з выплатамі заробкаў, заявілі Sputnik у аддзеле маркетынгу кампаніі.

Злыднi на тыднi - Sputnik Беларусь
Радыё
"Злыдні на тыдні": Белстат паведаміў, што беларусы бяднеюць

Паведамленні аб магчымай выплаце часткі заробкаў на "Чырвоным харчавіку" прадукцыяй з'явіліся ў сацыяльных сетках у аўторак. На самім прадпрыемстве гэтую інфармацыю назвалі чуткамі і лухтой.

"У нас няма ніякіх затрымак з заробкамі, нават на складах не захоўваецца прадукцыя. Ні пра якія выплаты прадукцыяй не ідзе і гаворкі", — запэўнілі Sputnik.

На прадпрыемстве расказалі: прадукцыю супрацоўнікам дораць толькі на святы — напрыклад, Новы год ці 8 Сакавіка. Але гэта толькі як бонус да заробкаў, якія, падкрэслілі ў кампаніі, "дастаткова нядрэнныя".

ААТ "Чырвоны харчавік" — буйное кандытарскае прадпрыемства, размешчанае ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), вядомае перш за ўсё праз выпуск зефіру. У цяперашні час прадукцыя завода пастаўляецца ў 17 краін свету, у тым ліку ў далёкае замежжа — Ізраіль, Канаду, ЗША і Сінгапур.

Стужка навiн
0